Канікулы з карысцю

- 16:18Нам пішуць

Канікулы — час не толькі адпачынку, але і займальныя майстар-класы, вясёлыя спаборніцтвы, цікавыя экскурсіі, новыя знаёмствы. “Канікулы з карысцю!” — пад такім дэвізам прайшоў адзін дзень асенніх канікулаў для другакласнікаў Ліпнішкаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна.

Фота да матэрыяла: Канікулы з карысцю.З гэтага навучальнага года наша ўстанова адукацыі пачала рэалізоўваць інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці навучэнцаў: інтэграцыя вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ўстановы адукацыі — сацыякультурнага цэнтра рэгіёна”. Адзін з кірункаў — знаёмства навучэнцаў з культурай, гераічнай гісторыяй і традыцыямі роднага краю. У кожным куточку нашай краіны ёсць каштоўнасці, знаёмства з якімі дазваляе сфарміраваць у дзіцяці пачуццё любові да радзімы. Важна ўмець іх разгледзець і расказаць пра іх. Ёсць такія каштоўнасці і ў суседнім Іўеўскаму раёну горадзе Лідзе. Сюды і адправіліся на экскурсію.

Перш за ўсё накіраваліся ў Лідскі старажытны замак-крэпасць, які быў узведзены ў 1323 годзе, даведаліся, што за шэсць стагоддзяў замак перажыў некалькі войнаў, быў разбураны, зноў адноўлены. Затым усе накіраваліся да помніка вядомаму асветніку Францыску Скарыну і там даведаліся, што помнікаў беларускаму першадрукару ўстаноўлена мноства не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У 1993 годзе помнік гэтаму знакамітаму чалавеку ўстаноўлены і ў Лідзе. Бачылі навучэнцы і памятныя знакі горада: знак “Гонар Лідчыны”, знак у гонар герояў-авіятараў, скульптуру льва з ключамі — бронзавы герб горада. Фіналам экскурсіі стала Ліда сучасная: дзеці праглядзелі анімацыйны фільм у 3D-фармаце ў кінатэатры “Юбілейны”.

Экскурсія падарыла станоўчыя эмоцыі і ўспаміны. Хочацца спадзявацца, што кожны з навучэнцаў скажа пра свой родны край: “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся ”.

Алена ТАМІЛА,
класны кіраўнік 2 “Б” класа
Ліпнішкаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна.