Кансалідаваная міжнародная рэакцыя дапаможа пераадолець небяспечныя тэндэнцыі ў развіцці міжнароднага становішча

- 10:33Інфармацыйная гадзіна

Лідары краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы лічаць недапушчальнымі любыя санкцыі, што прымяняюцца ў абход ААН. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ па выніках саміту ў Душанбэ.

“Лічым недапушчальным захаванне і з’яўленне новых раздзяляльных ліній і закрытых граніц, а таксама санкцый, што прымяняюцца ў абход Савета Бяспекі ААН”, — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Адзначаецца, што краіны АДКБ выступаюць за аб’яднальны парадак дня сусветнай палітыкі, уносяць свой уклад у вырашэнне існуючых супярэчнасцей і канфліктаў выключна мірнымі, палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.
Нарошчванне асобнымі краінамі і блокамі сістэм ПРА дэстабілізуе абстаноўку ў свеце, гаворыцца ў сумеснай заяве. “Мы, кіраўнікі дзяржаў — членаў АДКБ, актыўна выступаем за прадухіленне гонкі ўзбраенняў. Лічым, што аднабаковае і неабмежаванае нарошчванне асобнымі дзяржавамі або групамі дзяржаў сістэм проціракетнай абароны нанясуць шкоду міжнароднай бяспецы і дэстабілізуюць абстаноўку ў свеце”, — пазначана ў дакуменце.
Лідары краін АДКБ таксама выказаліся за выкананне Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і пацвердзілі абавязацельствы па добра-ахвотным правядзенні перагавораў аб эфектыўных мерах па спыненні гонкі ядзерных узбраенняў у бліжэйшай будучыні.
Кіраўнікі краін АДКБ заклікалі да кансалідаваных міжнародных дзеянняў па пераадоленні небяспечных тэндэнцый, сярод якіх названы актывізацыя тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава” і пагаршэнне сітуацыі ў Афганістане.
“Кансалідаваная міжнародная рэакцыя і дзейсныя крокі далі б магчымасць пераадолець небяспечныя тэндэнцыі ў развіцці міжнароднага становішча”, — гаворыцца ў заяве кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ. У дакуменце адзначана глыбокая заклапочанасць нарастаннем негатыўнага ўплыву на геапалітычнае становішча з боку дэструктыўных недзяржаўных сіл, што культывуюць насілле, ксенафобію і звязаную з ёй нецярпімасць, разбурэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей, створаных сусветнай цывілізацыяй.
“Асаблівую заклапочанасць выклікае абвастрэнне сітуацыі на мяжы зоны адказнасці АДКБ, неўрэгуляванасць рэгіянальных канфліктаў, актывізацыя тэрарыстычнага ўтварэння “Ісламская дзяржава”, ператварэнне тэрыторыі Афганістана ў адзін з самых буйных сусветных цэнтраў наркавытворчасці”, — адзначаецца ў заяве.
Краіны АДКБ дамовіліся прадоўжыць каардынацыю знешнепалітычнай пазіцыі па актуальных праблемах міжнароднай сітуацыі. У заяве таксама вітаецца нядаўняе дасягненне дамоўленасцей па ўрэгуляванні сітуацыі вакол іранскай ядзернай праграмы, а таксама вырашэнне праблемы ліквідацыі хімічнай зброі ў Сірыі.