Кантрольныя цэнтры для мігрантаў прафінансуюць з бюджэту

- 11:07Інфармацыйная гадзіна

Еўракамісія прадставіла агульныя палажэнні па стварэнні кантрольных цэнтраў для вызначэння статусу мігрантаў на тэрыторыі ЕС, а таксама папярэднія крокі па арганізацыі прыёму тых, каго выратуюць у водах Міжземнага мора.

Плануецца, што кантрольныя цэнтры павінны стаць для мігрантаў першай кропкай прыбыцця на тэрыторыю ЕС незалежна ад таго, у якім порце выратавальныя судны іх высадзяць. Пры гэтым цэнтры будуць знаходзіцца ў веданні дзяржаў, на тэрыторыі якіх яны размешчаны. Працаваць яны будуць у цесным кантакце з камандамі берагавой аховы, спецыялістамі ў сферы бяспекі і рэпатрыяцыі, а таксама экспертамі па міграцыі.

Усе эксплуатацыйныя расходы будуць пакрывацца за кошт агульнаеўрапейскага бюджэту, а за кожнага прынятага ў цэнтр мігранта краіна будзе атрымліваць па €6 тысяч.

Для праверкі канцэпцыі кантрольных цэнтраў у найбліжэйшы час можа быць запушчана іх пілотная фаза. ЕК таксама забяспечыць цэнтральны пункт для каардынацыі дзеянняў паміж краінамі-членамі, якія прымаюць удзел у намаганнях па салідарнасці і размеркаванні.