Канцэпцыя “Адзін пояс і адзін шлях” адпавядае актуальным памкненням усіх краін-удзельніц

- 11:04Інфармацыйная гадзіна

Беларусь пацвярджае прыхільнасць да сумеснага будаўніцтва з Кітаем канцэпцыі “Адзін пояс і адзін шлях”. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 69-годдзя з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Мікалай Снапкоў павіншаваў кітайскі бок са святам. Паводле яго слоў, гэтая дата “з’яўляецца падставай не толькі для аналізу двухбаковых адносін, але і мабілізуе на хутчэйшае дасягненне пастаўленых мэт у сумесным супрацоўніцтве”. Пры гэтым намеснік кіраўніка Адміністрацыі звярнуў увагу, што актыўная работа дзвюх дзяржаў над рэалізацыяй канцэпцыі “Ад зін пояс і адзін шлях” вядзецца дзякуючы лідарам дзвюх краін Аляксандру Лукашэнку і Сі Цзіньпіну.

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, які выступаў на беларускай мове, падкрэсліў, што цяперашнія дасягненні КНР — гэта дасягненні ўсяго народа. Палітыка, што праводзіцца ў краіне, глыбока змяніла Кітай і аказала вялізны ўплыў на ўвесь свет. На думку дыпламата, канцэпцыя “Адзін пояс і адзін шлях” адпавядае актуальным памкненням усіх краін-удзельніц, у тым ліку Кітая і Беларусі.

Пасол выказаў упэўненасць у далейшых перспектывах беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках.