Карысныя канікулы

У рамках абласной прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы” ў аздараўленчым лагеры “Вясёлка” сярэдняй школы № 8 Светлагорска была арганізавана экскурсія ў пажарную аварыйна-ратавальную часць № 2 Светлагорскага РАНС.

Такія экскурсіі дапамагаюць дзецям бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй пажарнага, а таксама замацаваць веды аб правілах бяспечнага абыходжання з агнём.

Супрацоўнікі пажарнай часці пагутарылі з дзецьмі і паказалі ім спецыяльную вопратку пажарнага. З захапленнем школьнікі прымяралі шлем, разглядалі пажарныя машыны. Многія змаглі пасядзець за рулём і адчуць сябе бясстрашным ратавальнікам. Хто ведае, можа, праз некалькі гадоў хто-небудзь з хлопцаў вернецца ў пажарную часць не на экскурсію, а на работу?

Такое мерапрыемства дазволіла кожнаму замацаваць веды аб прычынах узнікнення пажараў і атрымаць уменні дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях.

Мы ўдзячны супрацоўнікам пажарнай часці за цікавую і карысную экскурсію, бо пажарная бяспека — адна з галоўных умоў захавання жыцця і здароўя нашых дзяцей.

Алена ПАНЦЯЛЕЕНКА,
намеснік начальніка лагера сярэдняй школы № 8 Светлагорска.