Казахстан: антыкарупцыйная служба маніторыць бацькоўскія чаты напярэдадні Адзінага нацыянальнага тэсціравання

У мэтах забеспячэння адкрытасці і аб’ектыўнасці здачы тэстаў загадам Міністэрства адукацыі і навукі ва ўсіх рэгіёнах краіны створана рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі спецыяльнай маніторынгавай групы, прадстаўнікі праектнага офіса “Адалдық алаңы” і супрацоўнікі Агенцтва РК па супрацьдзеянні карупцыі, перадае карэспандэнт МІА “Казінфарм”.

Як адзначылі ў антыкарупцыйнай службе, асноўнай мэтай гэтай групы будзе маніторынг за чысцінёй правядзення тэсціравання.

У выпадку выяўлення якіх-небудзь неадпаведнасцей альбо несумленнай здачы тэстаў правяраючыя абавязаны будуць паведамляць пра гэта адказным асобам. Зараз агенцтва праводзіць маніторынг сацыяльных сетак, бацькоўскіх груп у месенджары WhatsApp, па якім выяўляюцца выпадкі, калі невядомыя грамадзяне за пэўную суму абяцаюць забяспечыць станоўчыя вынікі АНТ. У сувязі з гэтым агенцтва заклікае вучняў здаваць тэсты, спадзеючыся толькі на свае веды, а бацькоў папярэджвае пра тое, што за дачу хабару для станоўчай адзнакі па выніках тэсціравання прадугледжаны крымінальная адказнасць і пазбаўленне волі.

Калі грамадзяне сутыкнуліся з такімі выпадкам, неабходна патэлефанаваць у антыкарупцыйны сall-цэнтр 1424.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.