Казахстан: больш за 200 цьютараў рыхтуе Паўночна-Казахстанскі ўніверсітэт

- 11:14Паралелі

Праблемы ўкаранення інклюзіўнай адукацыі ў школах абмяркоўвалі ў Паўночным Казахстане, перадае карэспандэнт МІА “Казінфарм”.

Паводле інфармацыі прэс-службы абласнога філіяла партыі “Нур Атан”, адна з праблем — дэфіцыт спецыялістаў, здольных працаваць з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Цьютары з’яўляюцца памочнікамі для такіх дзетак у адукацыйным працэсе. З укараненнем інклюзіўнай адукацыі ў школах патрэба ў падобных спецыялістах расце. У Паўночна-Казахстанскім дзяржаўным універсітэце імя М.Казыбаева ўвялі прадмет “Інклюзіўная адукацыя” для будучых педагогаў. “Падчас практычных заняткаў са студэнтамі разбіраем адукацыйныя мадэлі, як пабудаваць індывідуальны адукацыйны маршрут для дзіцяці, узаемадзеянне з іншымі спецыялістамі і многае іншае. Становіцца ўсё больш дзяцей з аўтызмам. Яны няўседлівыя, у іх праблемы з маўленнем, іх трэба матываваць на навучанне, знайс­ці асаблівы падыход. І ім трэба даць роўную адукацыю. Да гэтага мы і рыхтуем будучых педагогаў”, — расказала старшы выкладчык кафедры “Спецыяльная і сацыяльная педагогіка” Любоў Акунёва. Рабоце з дзецьмі з асаблівымі патрэбамі ў Паўночна-Казахстанскім універсітэце вучацца 239 студэнтаў.