Казахстан: дыпламаваныя юрысты будуць праходзіць папярэдні адбор

Ведамасныя ВНУ стануць ключавымі цэнтрамі мадэрнізацыі праваахоўных органаў, перадае карэспандэнт МІА “Казінфарм”.

Як паведаміў на пасяджэнні Грамадскага савета горада Алматы прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Калайчыдзі, сёння адбор кадраў складаецца з тэсціравання, спецправеркі, здачы нарматываў, медкамісіі, гутаркі і конкурсу. Пры гэтым магчымасці для ўсебаковага вывучэння кандыдата абмежаваныя. Таму канцэптуальнае новаўвядзенне мадэрнізацыі заключаецца ў тым, што вучэбная праграма ў ведамасных навучальных установах стане больш эфектыўнай. “Асобы, якія маюць дыплом юрыста, пасля папярэдняга адбору будуць вучыцца на працягу 3—5 месяцаў у лепшых ведамасных ВНУ. Вучоба павінна быць практыка-арыентаванай, тэорыю неабходна замацоўваць шляхам стажыроўкі ў адпаведных падраздзяленнях”, — адзначыў А.Калайчыдзі. Пры гэтым прапануецца цэнтралізаваць прыём, каб знізіць карупцыйныя рызыкі на рэгіянальным узроўні. За перыяд падрыхтоўкі больш старанна будуць вывучаны якасці кандыдата, якія могуць быць падставай для змены профілю спецыяльнасці альбо адлічэння. Па выніках навучання кандыдат будзе здаваць выпускныя экзамены камісіі, якая складаецца з работнікаў навучальнай установы і практычных супрацоўнікаў, пасля чаго прызначаецца на пасаду з выпрабавальным тэрмінам 6 месяцаў з наступнай комплекснай атэстацыяй.

Зыходзячы з патрэбы ў кадрах і магчымасцей ведамасных навучальных устаноў, прапануецца таксама паэтапная адмова ад бакалаўрыята.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *