Казахстан: фінансаванне абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ будзе ажыццяўляцца на конкурснай аснове

- 15:22Паралелі, Рознае

Дзяржаўныя сродкі ВНУ Казахстана на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў рамках праграмы індустрыялізацыі будуць выдзяляцца на конкурснай аснове. Пра гэта, як паведаміла агенцтва Казінфарм, заявіў першы віцэ-прэм’ер Казахстана Бакытжан Сагінтаеў на пасяджэнні Агульнанацыянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл “Казахстан-2050”.

Паводле яго слоў, на будаўніцтва, рэканструкцыю і сейсмаўмацаванне аб’ектаў адукацыі і навукі, а таксама фарміраванне матэрыяльна-тэхнічнай базы 10 вышэйшых навучальных устаноў, вызначаных у рамках праграмы індустрыялізацыі, прадугледжваецца 66 млрд тэнге. “Наогул па гэтых напрамках наша Міністэрства адукацыі і навукі вызначыла 10 ВНУ. Гэта значыць, трэба адабраць 10 ВНУ. Мы наладзілі паміж ВНУ канкурэнцыю, каб яны ў ТОП-10 трапілі”, — сказаў віцэ-прэм’ер.