Казахстан: карысць і ў будучыні

Дыстанцыйная сістэма навучання будзе карысная краіне і ў будучыні. Такое меркаванне МІА “Казінфарм” выказаў грамадскі дзеяч спецыяліст у сферы адукацыі Мурат Абенаў.

“Шмат хто гаворыць аб слабой інфраструктуры. З іншага боку, выяўляюцца самыя здольныя лю­дзі. Яшчэ раз заўважу, што сістэма дыстанцыйнага навучання стварае рэальную канкурэнцыю ў сферы адукацыі. Напрыклад, мой унук праз інтэрнэт глядзіць амерыканскія ўрокі матэматыкі. Па праграме “Серпін” ён з’ездзіў у Англію, каб падцягнуць узровень англійскай мовы”, — адзначыў ён.

Такім чынам, дыстанцыйнае навучанне дазваляе праводзіць паралелі з сістэмай адукацыі ў іншых краінах. “Ужо тады мы заўважылі, што свет крыху пайшоў наперад, а мы адсталі. У нас не было такіх магчымасцей. Гэта вельмі добры метад, і не трэба ад яго адмаўляцца. Наадварот, яго трэба ўкараняць у школах, асабліва ў сельскіх. Там няма настаўнікаў фізікі і інфарматыкі. Для дыстанцыйнага навучання мы знаходзім людзей, якія выкладаюць па ўсім Казахстане. Сабраўшы наймацнейшых настаўнікаў, мы зможам праз тэлебачанне і камп’ютар вучыць усю краіну”, — лічыць М.Абенаў. У сваіх меркаваннях ён спасылаецца на вопыт Кітая, дзе яшчэ ў 80-я гады складана было знайсці настаўнікаў для ўсіх школ у аддаленых вёсках, таму яны выкарыстоўвалі тэлебачанне.

“Тэлевізійная сістэма танная. Інтэрнэт не патрабуецца. Толькі праз сігнал. Міністр адукацыі сказаў, што мы прадоўжым сістэму далейшага навучання праз тэлебачанне. Да цяперашняга часу мы ведалі розных тэлезорак і медыяперсон. Цяпер такімі стануць настаўнікі”, — сказаў на заканчэнне ён.