Казахстан: курс па фарміраванні антыкарупцыйнага мыслення школьнікаў адкрылі ў Карагандзе

У Карагандзе ўпершыню ўвялі вучэбны курс “Адалят ұрпақ” (“Сумленнае пакаленне”) па фарміраванні антыкарупцыйнага мыслення для навучэнцаў арганізацый адукацыі вобласці, перадае карэспандэнт МІА “Казінфарм”.

Праграма “Адалят Ұрпақ” ўве­дзена ў адукацыйны працэс школ вобласці з пачатку года. Яна распрацавана для вучняў 5—11 класаў. У праграме прадстаўлены сучасныя тэхналогіі і прыёмы выхаваўчай работы; дыягнастычны інструментарый па вывучэнні ўзроўню развіцця антыкарупцыйнай пазіцыі асобы; метадычныя распрацоўкі мерапрыемстваў антыкарупцыйнай накіраванасці. “Актуальнасць праграмы заключаецца ў яе практычнай значнасці, нацэленай на станаўленне асноў грамадзянскай ідэн­тычнасці і светапогляду вучняў, іх духоўна-маральнага развіцця і выхавання, умацавання агульнапрынятых маральных норм, маральных установак, нацыянальных каштоўнасцей. Навізна яе ў тым, што праграма з’яўляецца першай цэласнай і адаптаванай для навучэнцаў школ вобласці”, — паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце вучэбна-метадычнага цэнтра развіцця адукацыі Карагандзінскай вобласці Гульміра Капбаева.