Казахстан: мінадукацыі і навукі плануе аблегчыць паступленне па праграме “Болашак”

- 14:53Паралелі

У Казахстане плануецца знізіць патрабаванні да мінімальнага ўзроўню ведаў нямецкай, французскай, карэйскай і японскай моў для прэтэндэнтаў на прысуджэнне міжнароднай стыпендыі “Болашак”, перадае карэспандэнт МІА “Казінфарм”.

Прапанаваныя змены апублікаваны на партале адкрытых нарматыўных прававых актаў і тычацца другога парогавага ўзроўню. Патрабаванні да ведання дзяржаўнай і англійскай моў застаюцца ранейшымі. Згодна з праектам загада Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, для паступлення ў ВНУ Аўстрыі, Германіі і Швейцарыі дастаткова атрымаць сертыфікат Гётэ-Інстытута ўзроўню А1 па нямецкай мове. Для навучання ў Францыі і Швейцарыі трэба набраць 100 балаў па выніках тэста TCF і мець узровень DELF A1. Каб паступіць у Карэю, трэба дасягнуць першага ўзроўню TOPIK, у Японію — мець сертыфікат Nouryekushiken пятага ўзроўню. Абмеркаванні на партале працягнуцца да 24 лiпеня 2018 года.