Казахстан: новыя школы і дзіцячыя садкі ў Алматы пабудуюць за кошт эканоміі

- 12:09Паралелі

За кошт эканоміі гарадскога бюджэту ў Алматы пабудуюць новыя школы і дзіцячыя садкі, перадае карэспандэнт МІА “Казінфарм”.

Як паведамілі ў акімаце Алматы, з мясцовага бюджэту дадаткова выдзелена 13,8 млрд тэнге на сацыяльныя патрэбы, у тым ліку на будаўніцтва школ і дзіцячых садкоў, ахову здароўя і бяспеку, а таксама на добраўпарад­каванне горада. “За кошт будаўніцтва новых аб’ектаў адукацыі сёння дэфі­цыт у школах знізіўся на 20%, у дзіця­чых садках — на 14%. Разам з тым насельніцтва горада ў сярэднім штогод расце на 50 тысяч чалавек, колькасць школьнікаў — на 10—12 тысяч, дашкалят — на 5—7 тысяч. У выніку некаторыя школы перапоўнены”, — гаворыцца ў справаздачы гарадской адміністрацыі. З рэспубліканскага бюджэту выдзелена 3,3 млрд тэнге на будаўніцтва дзвюх школ на 1200 месцаў у мікрараёнах Мамыр-5, 6 і пасёлку Нуршашкан на 600 месцаў, дзвюх прыбудоў у мікрараёнах Аксай-3а на 225 месцаў і Думан-1 на 850 месцаў. З мясцовага бюджэту выдзелена 212,6 млн тэнге на завяршэнне будаўніцтва трох дзіцячых садкоў, у мікрараёнах Жас-Канат і Алгабас.