Казахстан: Online Dialog па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва адбыўся ў Нур-Султане

Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і грамадскага развіцця Рэспублікі Казахстан у рамках Рэспубліканскага маладзёжнага адукацыйнага праекта ZEREN адбыўся Online Dialog на тэму “Моладзь у новай рэальнасці: час дзеянняў”. Прадметам абмеркавання стала развіццё і ўдасканаленне механізмаў уключэння моладзі ў прадпрымальніцкую дзейнасць, паведамляе МІА “Казінфарм”.

У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел міністр лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці Рэспублікі Казахстан Багдат Мусін, дэпутат Парламента Казахстана Бахытжан Ертаеў, намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў Алжас Ардабаеў, а таксама маладыя прадпрымальнікі, лідары маладзёжных арганізацый і ініцыятыў, эксперты і іншыя спецыялісты ў сферы маладзёжнага прадпрымальніцтва. Спікеры расказалі аб перспектывах развіцця казахстанскай ІТ-галіны, рэалізацыі айчынных стартап-праектаў і падтрымцы маладзёжнага прадпрымальніцтва. Традыцыйна праект ZEREN прадугледжвае шэраг напрамкаў, у якіх можа прымаць удзел моладзь. Сёлета ўсе яны праходзяц­ь у анлайн-фармаце. Online Bilim — адукацыйная пляцоўка, на якой 25 лепшых спікераў Казахстана праводзяць трэнінгі на розныя тэмы: грамадзян­скі актывізм, маладзёжнае прадпрымальніцтва, інфармацыйныя тэхналогіі, асобаснае развіццё, валанцёрская дзейнасць. Online Dialog — дыскусійная пляцоўка для абмену меркаваннямі ў розных сферах дзейнасці. У рамках напрамку Online Dialog моладзь адкрыта абмяркоўвае з вядомымі асобамі актуальныя пытанні рэалізацыі дзяржаўнай мала­дзёжнай палітыкі і прапануе канструктыўныя ініцыятывы і цікавыя ідэі. У цэлым праект скіраваны на стварэнне новых магчымасцей для дыялогу паміж дзяржавай і моладдзю для развіцця інтэлектуальных навыкаў і асобаснага капіталу.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.