Казахстан: паставіць дзіця ў чаргу ў сталічны дзіцячы садок можна будзе па мабільніку

- 12:24Паралелі

Кіраўнік упраўлення адукацыі Нур-Султана Ануар Жангозін расказаў аб абноўленай сістэме размеркавання месцаў у дзіцячыя садкі, перадае МІА “Казінфарм”. 

Паводле яго слоў, уведзеная ў мінулым годзе электронная сістэма размеркавання месцаў выклікала шмат пытанняў у бацькоў. У прыватнасці, людзі былі не задаволены тым, што неабходна было ісці ў ЦАНы і браць электронныя лічбавыя подпісы (ЭЛП), а таксама даводзілася ся­дзець круглыя суткі за камп’ютарам, каб не прапусціць месца, якое вызвалілася ў той ці іншай дашкольнай установе.

Заўвагі гараджан былі ўлічаны і ўнесены змены ў сістэму электроннага размеркавання. Па новай сістэме зараз ЭЛП не патрабуецца, можна абысціся без камп’ютара і ўсё зрабіць з дапамогай смартфона. “Можна рабіць усё праз смартфон, таксама вы можаце наладзіць апавяшчэнне такім чынам, каб не сядзець круглыя суткі каля экрана. Сістэма сама выбера самы блізкі садок. Таксама можна выбраць іншы садок самому — і вам на электронную пошту прыйдзе апавяшчэнне пра месца ў чарзе. Вы павінны будзеце ўвайсці і атрымаць накіраванне”, — адзначылі ва ўпраўленні. Размеркаванне будзе праводзіцца праз партал E-Astana з 10 чэрвеня.