Казахстан: сайтам kundelik.kz у Атыраў карыстаюцца 90 тысяч чалавек

У Атыраў (горад у Заходнім Казахстане, каля вусця ракі Урал, да 1991 г. — Гур’еў), колькасць карыстальнікаў сайта kundelik.kz (адзіная сістэма электронных дзённікаў, распрацаваная Мін­адукацыі і навукі Казах­стана) павялічылася ў тры разы. Зараз сайтам карыстаюцца больш за 40 тысяч бацькоў і 50 тысяч школьнікаў.

“Сёння электронным дзённікам карыстаюцца ў 57 школах горада. Калі ўсяго ў горадзе налічваецца 58 700 школьнікаў, то паказчык карыстальнікаў сайта складае 83%. Наша мэта — давесці гэтую лічбу да 100%. У электронным дзённіку бацькі мо­гуць праглядзець расклад урокаў, таксама ў іх маецца доступ да інфармацыі па змесце заняткаў. Гэта сістэма, якая злучае бацькоў і настаўнікаў”, — паведаміў намеснік акіма горада Мейрым Калаўі. Нагадаем, што ў агульны доступ сайт kundelik.kz быў запушчаны 1 верасня 2016 года.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *