Казахстан: Сінгапурскую школу пабудуюць у Астане

- 11:26Паралелі

Як паведамляе МІА “Казінфарм”, заяўка ад інвестара паступіла, навучальная ўстанова будзе налічваць каля 1500 месцаў.

Гэта будзе школа па сінгапурскай мадэлі, разбітая на тры часткі: пачатковая школа, сярэдняя школа і выпускныя класы. Плануецца, што дзеці будуць жыць на тэрыторыі школы ў кампусе, 24 гадзіны знаходзіцца непасрэдна ў асяроддзі вучняў, каб не адрывацца ад вучэбнага працэсу. “Школа будзе абсталявана па апошнім слове тэхнікі. Будуць замежныя выкладчыкі, будуць працаваць усе неабходныя спартыўныя аб’екты, каб дзеці маглі развівацца разумова і фізічна. Лічым, што гэты праект з’яўляецца, з аднаго боку, сацыяльным, а з другога — гэта прыцягненне лепшых міжнародных практык у сферы адукацыі”, — расказаў каардынатар праекта Нурлан Жакупаў.