Казахстан: сістэму кіравання сферай адукацыі чакаюць змены

- 12:57Паралелі

З наступнага года зменіцца сістэма кіравання сферай адукацыі. Раённыя і гарадскія аддзелы адукацыі стануць падкантрольнымі і падсправаздачнымі профільным абласным упраўленням. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан Асхат Аймагамбетаў, перадае карэспандэнт МІА “Казінфарм”.

Тое, як сёння працуюць і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой раённыя, гарадскія і абласныя органы адукацыі, даўно выклікае нараканні з боку экспертаў. Улічваючы відавочныя недахопы, прынята рашэнне мя­няць сітуацыю. Па даручэнні прэзідэнта прыняты закон, паводле якога ўжо з 2021 года раённыя і гарадскія аддзелы адукацыі стануць падкантрольнымі і падсправаздачнымі профільным абласным упраўленням”, — гаворыцца ў паведамленні міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан. Адпаведна кіраванне і фінансаванне аддзелаў адукацыі гарадоў і раёнаў зараз пераходзяць на абласны ўзровень і абласны бюджэт. Значыць, праблемы і патрэбы кожнай школы і кожнага дзіцячага садка пяройдуць пад кантроль вобласці. Асхат Аймагамбетаў лічыць, што гэта крытычна важны крок для ўсёй адукацыі. “Цяпер, калі сельскай школе спатрэбіцца рамонт і дырэктар звернецца па дапамогу ў раённы аддзел адукацыі, кіраўнік раёна падасць заяўку не на імя акіма раёна, а напрамую ў абласное ўпраўленне адукацыі. Нагадаю, цяпер раённыя і гарадскія аддзелы адукацыі (а значыць, школы і садкі) падпарадкоўваюцца раённым акімам, адпаведна іх фінансаванне залежыць ад магчымасцей канкрэтнага раёна або горада”, — сказаў міністр.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.