Казахстан: стоп COVID. Што чакае абітурыента перад здачай АНТ

- 12:46Паралелі

Адзінае нацыянальнае тэсціраванне (АНТ) будзе право­дзіцца з выкананнем усіх санітарных норм, перадае МІА “Казінфарм” са спасылкай на Мінадукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан. АНТ будзе праводзіцца з выкананнем усіх санітарных норм.

“Месцы правядзення АНТ забяспечваюцца цеплавізарамі, дэзынфекцыйнымі тунэлямі, міні-дыванамі для абеззаражання абутку, медыцынскімі пунктамі, санітайзерамі, маскамі”, — паведаміла ў Facebook прэс-служба Міністэрства адукацыі і навукі Казахстана. У якасці інструкцыі для здачы АНТ прымацавана відэа, на якім “выпускнік” дэманструе, як ён праходзіць неабходны кантроль.

Нагадаем, 21 чэрвеня ў Казахстане стартавала Адзі­нае нацыянальнае тэсціраванне. У першы дзень яго прайшло усяго толькі 6,5 тысячы абітурыентаў. Са 161 пункта правядзення АНТ у першым патоку будзе задзейнічаны толькі 51, 44 з іх размешчаны ў сельскай мясцовасці. У гэтым патоку ў сярэднім на 1 пункт здачы АНТ прыйдзецца ўсяго па 120 чалавек. З 21 чэрвеня па 5 ліпеня агульная колькасць складзе 15 патокаў. Запаўненне аўдыторыі скарачаецца да 35%. У адной аўдыторыі ў сярэднім бу­дуць знаходзіцца 18 чалавек. Адпаведна АНТ будзе право­дзіцца не 6 дзён, як дазваляе праектная магутнасць, а 15 дзён, каб камплектаваць невялікія патокі. Раней арганізатары АНТ папрасілі баць­коў выпускнікоў заставацца дома.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.