Казахстан: стыпендыю “Болашак” атрымалі больш як 12 тысяч казахстанцаў

- 11:21Паралелі

За 25 гадоў рэалізацыі праграмы “Болашак” прысуджана 12 831 стыпендыя.

З агульнай колькасці стыпендый у першыя дзесяць гадоў, з 1994 па 2004 год, прысуджана 785 стыпендый, з 2005 па 2017 год — 12 046 стыпендый. З моманту заснавання стыпендыі падрыхтавана звыш 10 тысяч спецыялістаў. Стратэгічнымі партнёрамі стыпендыі сталі больш за 200 вядучых ВНУ з 35 краін свету. Зараз навучанне за мяжой праходзяць 1209 чалавек, з іх 14 — па праграме бакалаўрыята, 1021 — магістратуры, 118 — дактарантуры, 2 — аспірантуры, 54 — стажыровак. Найбольшая колькасць — 46,2% стыпендыятаў — вучыцца ў ВНУ Вялікабрытаніі, 38,5% — ЗША і Канады, 5,2% — краінах кантынентальнай Еўропы, 4,9% — Азіі і Акіяніі, 5% — Расійскай Федэрацыі.

Сярод 10 тысяч выпускнікоў звыш 5 тысяч складаюць магістры, каля 3 тысяч — бакалаўры, больш за 300 — дактары PhD, аспіранты і інтэрны, а таксама каля 1800 — стажоры. Звыш 40% выпускнікоў працуюць у рэальным сектары эканомікі, 20% — у сферы адукацыі і навукі і больш за 7% — у сферы медыцыны і аховы здароўя.

Міжнародная стыпендыя “Болашак” заснавана Прэзідэнтам Казахстана ў лістападзе 1993 года.