Казахстан: суд МФЦА правёў першыя юрыдычныя спаборніцтвы сярод студэнтаў

- 12:14Паралелі

Ва Універсітэце КАЗГЮУ імя М.С.Нарыкбаева (Казахстанскі гуманітарна-юрыдычны ўніверсітэт) Суд МФЦА (Міжнародны фінансавы цэнтр “Астана”) і Міжнародны арбітражны цэнтр упершыню правялі студэнцкія юрыдычныя спаборніцтвы Moot Court, перадае Казінфарм.

Moot Court — гэта гульнявы судовы працэс, які праводзіцца згодна з традыцыямі англійскага права. Праект рэалізоўваецца ў рамках падтрымкі развіцця юрыдычнай адукацыі ў Рэспубліцы Казахстан і Еўразійскім рэгіёне. У спаборніцтве прынялі ўдзел дзве студэнцкія каманды, якія прадстаўляюць Універсітэт КАЗГЮУ і Універсітэт КІМЭП (Казахстанскі інстытут менеджменту, эканомікі і прагназавання). Увесь працэс праводзіўся на англійскай мове — афіцыйнай мове Міжнароднага фінансавага цэнтра “Астана”. У ходзе гульнявога судовага працэсу студэнтамі абедзвюх каманд была прадстаўлена юрыдычная праблема, якую яны раней старанна вывучылі, падрыхтавалі пісьмовыя дакументы заяўніка або адказчыка ў абарону сваёй пазіцыі.

Таксама студэнтам была прадастаўлена магчымасць прадэманстраваць навыкі публічнага выступлення перад дасведчанымі суддзямі-практыкамі. Дарэчы, суддзямі на гульнявым судовым працэсе Moot Court былі сэр Робін Джэйкаб, суддзя Суда МФЦА і сусветны эксперт у пытаннях заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці, сэр Стывен Рычардс, суддзя Суда МФЦА і прызнаны знаўца антыманапольнага заканадаўства, а таксама лорд Манс, старшыня Асацыяцыі міжнароднага права, які раней займаў пасаду намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Вялікабрытаніі. Іх агульны прафесійны вопыт у судаводстве складае больш за 90 гадоў.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.