Казахстан: толькі 28% дзяцей у сярэднім па краіне наведваюць дзіцячыя садкі

Пра гэта паведаміў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан Ералы Тугжанаў, перадае МІА “Казінфарм”.

Высокі чыноўнік нагадаў пра рашэнне з 16 сакавіка да 6 красавіка адпусціць школьнікаў на канікулы, а ўсе каледжы і ВНУ перавесці на дыстанцыйнае навучанне. “Усе дашкольныя арганізацыі гарадоў Нур-Султан і Алматы часова закрыты на перыяд каранціну, а ў іншых рэгіёнах функцыянуюць у штатным рэ­жыме. Сёння ў нас усяго толькі 28% дзяцей па краіне наведваюць дзіцячыя садкі”, — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра.