Казахстан: у каледжах будуць вывучаць толькі значныя для прафесіі дысцыпліны

- 12:18Паралелі

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан. Як адзначылі ў ведамстве, на сёння актыўнасць уцягвання работадаўцаў у падрыхтоўку кадраў у каледжах застаецца нізкай з-за высокай ступені перагружанасці агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі. Як паказвае практыка, гэтыя прадметы не ўплываюць на атрыманне прафесійных навыкаў.

У мэтах выпраўлення сітуацыі Нацыянальная палата прадпрымальнікаў “Атамекен” разам з каледжамі і работадаўцамі прапануе прымяненне дзвюх мадэлей вучэбнага плана. “У першай мадэлі захоўваюцца агульнаадукацыйныя дысцыпліны ў аб’ёме 1448 гадзін. Таксама не менш за 40% ад агульнага аб’ёму вучэбнага часу навучання адводзіцца на вытворчае навучанне і прафесійную практыку. У другой мадэлі з улікам міжнароднай практыкі і меркаванняў работадаўцаў прапануецца павелічэнне аб’ёму гадзін вытворчага навучання і прафесійнай практыкі за кошт інтэграцыі асобных агульнаадукацыйных дысцыплін у базавы і прафесійны модуль”, — гаворыцца ў паведамленні. Укараненне практыка-арыентаванай мадэлі вучэбнага плана мяркуецца на добраахвотнай аснове па выбары каледжаў і студэнтаў. У рамках аднаго з планаў колькасць гадзін можа быць павялічана ў бок вытворчай практыкі. Пры гэтым канстытуцыйныя правы студэнта захоўваюцца. Калі ён памяняе рашэнне і пажадае працягнуць вучобу ва ўніверсітэце, неабходна прадугледзець магчымасць дабраць гадзіны па агульнаадукацыйных дысцыплінах, але ўжо на базе ВНУ. Такім чынам, у агульнаадукацыйным цыкле будуць вывучацца толькі дысцыпліны, неабходныя для прафесійнага станаўлення, значныя для будучай прафесіі.