Казахстан: у развіцці галіновай журналістыкі пачынаецца важны этап

- 12:11Паралелі

Такое меркаванне выказала міністр інфармацыі і грамадскага развіцця Рэспублікі Казахстан Аіда Балаева падчас наведвання КазНМУ імя С.Д.Асфендзіярава, паведамляе МІА “Казінфарм”.

Нагадаем, што Міністэрства інфармацыі і грамадскага развіцця пачало рэалізацыю Мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця галіновай журналістыкі, падпісанага з КазНМУ. Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне Спецыяльнага плана па навучанні спецыялістаў медыясферы на 2020—2021 гады. Ужо ў лютым 2021 года больш за 50 журналістаў дзяржаўных і прыватных СМІ на базе гэтай ВНУ пачнуць работу па павышэнні ўзроўню сваіх навыкаў і ведаў у галіне медыцыны. Мэта — павысіць якасць і аператыў­насць матэрыялаў медыцынскай тэматыкі ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах.

Аіда Балаева акцэнтавала ўвагу на тым, што зараз пачынаецца важны этап у рабоце па развіцці галіновай журналістыкі. Яна падкрэсліла, што ў працэсе навучання ў якасці коўчаў актыўную работу павінны праводзіць вядучыя эксперты як з галіны журналістыкі, так і з медыцыны. У 2021 годзе будзе ісці комплексная работа па падрыхтоўцы галіновых журналістаў. У рамках гэтай дзейнасці будуць праведзены мерапрыемствы па маніторынгу сучасных тэндэнцый медыясферы і запытаў СМІ ў частцы навучання спецыялістаў той ці іншай галіны, па стварэнні мультымедыйнай адукацыйна-інфармацыйнай платформы, па правядзенні доўгатэрміновых і кароткатэрміновых вучэбных курсаў.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.