У Паўладары адкрываюць бізнес-школу для маладых прадпрымальнікаў, дзе яны будуць атрымліваць тэарэтычныя веды, якіх няма ў стандартных адукацыйных праграмах, перадае карэспандэнт МІА “Казінфарм”.
У бізнес-школе “Жарык” маладыя бізнесмены 14—29 гадоў змогуць навучацца фінансавай дасведчанасці, SMM-стратэгіям, маркетынгу, асновам прадпрымальніцтва”, — паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскага развіцця Паўладарскай вобласці. Гэты праект рэалізуюць па праграме Business Ertis пры падтрымцы акімата горада, аднаго з ВНУ, а таксама ўпраўлення прадпрымальніцтва і індустрыяльна-інавацыйнага развіцця вобласці.
“Галоўная ідэя школы заключаецца ў тым, што студэнты атрымаюць тэарэтычныя веды, якіх няма ў стандартных адукацыйных праграмах. Больш за тое, удзельнікі праекта навучацца прымяняць гэтыя навыкі на практыцы”, — дадала крыніца. Па словах заснавальнікаў, унікальнасць ідэі палягае ў тым, што курсы створаны з элементамі гейміфікацыі (выкарыстання гульнявых падыходаў, шырока распаўсюджаных у камп’ютарных гульнях) і з анімацыйнай падачай на трох мовах. “Ужо сфарміравана група з дванаццаці чалавек. Акрамя таго, вельмі шмат жадаючых з сёл і гарадоў вобласці; для іх у маі плануюць адкрыць спецыяльную анлайн-платформу”, — дадалі ў акімаце рэгіёна.
Падтрымка маладым прадпрымальнікам у рамках маштабнай дзяржпраграмы Business Ertis таксама прадугледжана па кірунку “Бізнес-старт”. Гэта, найперш, пошук і арэнда памяшканняў, а таксама інфармацыйная падтрымка.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.