Кейсавы метад

- 10:11Прызнаныя эксперты, Суразмоўца, Суразмоўца

Кацярына СТАЛЯРОВА — дацэнт ка­федры міжнародных эканамічных адно­сін ФМА БДУ і прызнаны эксперт у сферы эканомікі. Яна дакладна ведае, у чым залог поспеху на Міжнароднай алімпіядзе па эканоміцы.

“Мой шлях да выкладчыцкай дзейнасці быў дастаткова доўгім. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 6 Рагачова паступіла ў БДУ. Атрымаўшы дыплом з адзнакай, пачала будаваць кар’еру ў бізнес-сферы, сканцэнтраваўшыся на стратэгічным кансалтынгу. Працавала ў Маскве ў буйных кампаніях Boston Consulting Group і Roland Berger. Аднак пасля набыцця вялікага вопыту вырашыла, што настаў час падзяліцца ім”, — расказала Кацярына Вячаславаўна.

Яна, скончыўшы факультэт міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці “Сусветная эканоміка” і прайшоўшы навучанне ў Оксфардскім універсітэце Вялікабрытаніі, 10 гадоў працавала ў розных міжнародных кампаніях. Абараніла ў 2016 годзе кандыдацкую дысертацыю на тэму “Выбар інстытуцыянальнай формы ўзаемадзеяння аўтавытворцаў і пастаўшчыкоў аўтакампанентаў у сістэме міжнародных эканамічных адносін”.

“Прыйшла ў БДУ ўжо з пэўным багажом практыка-арыентаваных ведаў па эканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў, міжнародным менеджменце і асаблівасцях развіцця сусветных рынкаў. Я разумела, што ў нашай сістэме адукацыі ёсць пэўныя нішы, развіццю якіх я магла б паспрыяць. Напрыклад, кейс-метад. З такой прапановай і прыйшла да кіраўніцтва ФМА, якое падтрымала мае памкненні”, — дадала выкладчыца.

Сёння К.В.Сталярова не толькі выкладае ва ўніверсітэце і рыхтуе школьнікаў і студэнтаў да алімпіяд па эканоміцы, але і дзеліцца сваім вопытам з настаўнікамі. 

 

Чытайце матэрыял Вольгі Антоненкавай у нумары ад 18 кастрычніка 2022 года.