Кіберхаосу ўдалося пазбегнуць

Еўрапейскія ўрады і прыватныя кампаніі змаглі справіцца з наступствамі сусветнай кібератакі, ажыццёўленай невядомымі хакерамі пры дапамозе віруса WannaCry, пры гэтым колькасць заражаных камп’ютараў больш не павялічваецца. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскага паліцэйскага агенцтва (Еўрапал) Ян Оп Ген Оарс, інфармуе ТАСС.

“Відаць, што колькасць ахвяр хакерскай атакі больш не павялічваецца, і сітуацыя ў Еўропе стабілізавалася. Гэта поспех”, — сказаў ён.

Між тым Ян Оп Ген Оарс адзначыў, што “пакуль рана гаварыць аб тым, хто стаіць за ўсім гэтым, але цяпер мы зоймемся распрацоўкай праграмы для дэшыфроўкі”.

12 мая хакеры паспрабавалі атакаваць камп’ютары з аперацыйнай сістэмай Windows з выкарыстаннем віруса-шыфравальшчыка WannaCry. Для зняцця блакіроўкі з заражаных камп’ютараў зламыснікі патрабавалі пералічыць грошы. Паводле даных Еўрапала, ахвярамі гэтай атакі сталі ўжо не менш як 200 тысяч фізічных і юрыдычных асоб у 150 дзяржавах. Найбольшая колькасць спроб узлому была зафіксавана ў Расіі, дзе пад уздзеянне падпалі камп’ютары буйнейшых кампаній і федэральных ведамстваў.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *