Кіраўнік дзяржавы даручыў пачынаць заняткі ў школе

- 11:00Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці пачынаць вучэбны працэс у школах з наступнага тыдня. Аб гэтым ён сказаў у час рабочай паездкі ў Лідскі раён Гродзенскай вобласці.

“Трэба акуратна глядзець за людзьмі і наконт адукацыі, школ і іншага, трэба пачынаць вучыцца. Але павольна, спакойна. У вёсцы няма праблем (ну і трэба ж разумець, што мы дзетак кормім і ўсе на пасяўной, куды дзяваць дзяцей). І праблем там няма. ВРВІ ўжо скончыліся”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

“Таму могуць недзе займацца — няхай займаюцца. Калі ў горадзе, то тыдзень павінен пайсці на павольнае ўцягванне дзяцей да канца тыдня пасля Вялікадня ў адукацыйны працэс. Трэба паступова пачынаць вучыцца. А той тыдзень хто індывідуальна, хто ў школу прыйдзе… Але трэба раскручваць гэты працэс”, — лічыць беларускі лідар.

Школьныя канікулы ў краіне прадаўжаліся двойчы — кожны раз на тыдзень. У пачатку красавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка далажыў кіраўніку дзяржавы аб сітуацыі, сабраўшы папярэдне меркаванні і звароты бацькоў вучняў. Пасля гэтага было прынята рашэнне прадоўжыць вясеннія канікулы з 6 па 11 красавіка ўключна. Затым яны былі падоўжаны яшчэ на тыдзень.

Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 20 красавіка па 30 мая.