Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на пажаранебяспечную сітуацыю ў Беларусі з-за сухога надвор’я. Адпаведныя пытанні абмяркоўваліся на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з міністрам па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Вашчанкам.
“Як я ўжо гаварыў, мы такія людзі, што часам упромся ў нейкую адну праблему і забываем, што ёсць і іншыя”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўвага многіх сканцэнтравана выключна на вірусных захворваннях, тэме каранавіруса. “Нават не параўноўваючы, што было ў мінулым годзе, што ў гэтым. А ў гэтым страшным годзе сітуацыя лепшая, чым у мінулым, тое ж самае і па пнеўманіях. Але ўсе мы сканцэнтраваліся на гэтай праблеме, — адзначыў прэзідэнт. — Я пастаянна падкрэсліваю, што для нас найважнейшы элемент — гэта эканоміка. Усё гэта пройдзе (яно ўжо праходзіць, вы бачыце па Еўропе, што адбываецца). А эканоміка будзе заўсёды. Таму што гэта жыццё людзей”.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што цяпер на тэрыторыі Беларусі вельмі сухое надвор’е. “Ноччу невялікі мароз, раніцай сонца і вецер высушваюць глебу вельмі моцна. Зразумела, 40 працэнтаў (тэрыторыі краіны. — Заўвага БелТА.) у Беларусі лясоў. Да таго ж мы заўсёды пачынаем паліць траву па вясне. Ужо ўсе: і біёлагі, і іншыя — гавораць, што гэта шкодна для складу глебы, тых, хто ў ёй жыве. Але тым не менш паляць. Пажары — наша рэчаіснасць. Няхай не ў такіх аб’ёмах, як у суседзяў, няхай не так страшна, але ўсё ж такі яны ёсць. І гэта не два-тры пажары, а ўжо дзясяткі. Гэта грошы, затраты”, — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, як ідуць справы ў плане пажаранебяспекі ў краіне: “Мне сёння далажылі: у нас сярэдняя гарымасць да Прыпяці. А ў раёне Прыпяці і ніжэй, да Украіны, — там ужо моцная гарымасць. Там суш больш моцная. Што ў гэтым выпадку адбываецца, як спраўляемся?”
Прэзідэнт таксама пацікавіўся статыстыкай гібелі людзей на пажарах. “На жаль, мы яшчэ назіраем гэта. І ў разы больш (гіне людзей на пажарах. — Заўвага БелТА.), чым ад каранавіруса. За першы квартал я прыводзіў гэтыя даныя”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
“Зразумела, мы не адмаўляем, што з хваробамі трэба змагацца, і з вірусамі таксама. Надзвычайнага становішча няма. Таму міністэрства мы не прыцягваем. Тым не менш хацелася б пачуць ваш пункт гледжання, як вы гэта бачыце? І можа, у гэтай сітуацыі вы сваё месца якое-небудзь маглі б знайсці? Або няма сэнсу пакуль падключаць МНС?” — спытаў кіраўнік дзяржавы.