Кіраўнік дзяржавы павіншаваў ГДТУ з юбілеем

- 11:11Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за сваю паўвекавую гісторыю ўніверсітэт стаў адной з вядучых тэхнічных ВНУ краіны. У ім атрымліваюць прафесію будучыя работнікі найважнейшых галін — машынабудавання, металургіі, энергетыкі і радыёэлектронікі. “Гэта высокакваліфікаваныя кадры, якія валодаюць сучаснымі тэхнічнымі навыкамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі”, — гаворыцца ў віншаванні.

“Дзякуючы высокаму ўзроўню педагагічнага майстэрства, паспяховаму сумяшчэнню тэорыі і практыкі ў працэсе навучання, актыўнай навуковай дзейнасці, калектыў ВНУ ўносіць значны ўклад у пабудову інавацыйнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. Рыхтуе і выхоўвае новыя пакаленні маладых спецыялістаў, якія плённа працуюць на карысць роднай краіны”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.