Кіраўнік урада азнаёміўся з перспектыўнай вытворчасцю

Прэм’ер-міністр Сяргей Румас наведаў Магілёўскую вобласць. Тут ён азнаёміўся з вытворчасцю завода газетнай паперы.

Кіраўнік урада наведаў РУП “Завод газетнай паперы” ў Шклове. На прадпрыемстве прэм’ер-міністр азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні сучаснай, імпартазамяшчальнай і экспарта арыентаванай вытворчасці паперы — асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў прадукцыйнасцю 30 тысяч т на год.

Дырэктар прадпрыемства Юрый Лука расказаў аб бягучай сітуацыі на прадпрыемстве, перспектывах развіцця і існуючых праблемных пытаннях яго дзейнасці.

Паводле яго слоў, прадпрыемства працуе стабільна, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі за 2018 год склала 12,8 працэнта, што дае магчымасць разлічвацца па ўсіх бягучых абавязацельствах і суправаджэнні інвестыцыйных крэдытаў.

Новая лінія вытворчасці паперы — асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў цяпер загружана на 25,6 працэнта, а да канца красавіка плануецца выйсці на 100 працэнтаў і выпусціць на ёй у 2019 годзе больш за 24 тысяч т прадукцыі. Паколькі для вытворчасці паперы-асновы патрабуецца дапрацоўка лініі, прынята рашэнне на гэты перыяд выпускаць альтэрнатыўныя віды папер: афсетную, упаковачную мяшочную і кардон белы “лайнер”. Так, у студзені ўжо выпушчана 650 т альтэрнатыўнай прадукцыі. Яе асноўныя спажыўцы — Беларусь, Расія, Украіна, Турцыя і Польшча.

РУП “Завод газетнай паперы” пачало работу ў 2006 годзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску высакаякаснай газетнай і афсетнай паперы. На сённяшні дзень у прадпрыемства два філіялы: “Домабудаванне” і папяровая фабрыка “Спартак”. Магутнасць вытворчасці складае 40 тысяч т паперы на год, у тым ліку 20 тысяч т стандартнай газетнай паперы і 20 тысяч т лёгкамелаванай паперы.