У апублікаваным “Дакладзе аб развіцці кітайскай інтэлектуальнай вытворчасці 2017—2018 гг.” адзначана, што ўжо сёння ў Кітаі пабудаваны больш за 200 лічбавых цэхаў — інтэлектуальных заводаў, а аб’ём рынку інтэлектуальнай вытворчасці перавысіць 220 млрд юаняў да 2020 года.
У дакладзе таксама прыводзіцца прыклад вытворчасці і рэалізацыі прамысловых робатаў, якіх у 2017 годзе было выпушчана 130 тысяч штук. Гэта на 68,1% больш у параўнанні з годам раней, а аб’ём рынку прамысловых робатаў КНР дасягнуў 1/3 сусветнага.
Зараз у Кітаі распрацоўваюць стандарт сістэмы інтэлектуальнай вытворчасці, якая адпавядае міжнародным нормам, таксама створаны 100 тэставых платформ і выдадзены звыш 74 дзяржаўных стандартаў.
Акрамя таго, у КНР паспяхова ўведзены 4 вытворчыя кластары, дзе хутка прасоўваецца інтэлектуальная вытворчасць з новай мадэллю паглыбленых даследаванняў і інтэлектуалізацыі.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.