Да 2020 года ў Пекінскім універсітэце замежных моў будзе выкладацца больш за 100 замежных моў, паведаміў рэктар універсітэта Пэн Лун на нарадзе Бааоскага азіяцкага форуму—2015.
Паводле яго слоў, зараз ва ўніверсітэце выкладаецца 67 моў, у бягучым годзе былі адкрыты такія новыя спецыяльнасці, як мангольская, тамільская, бенгальская і тагальская мовы, а ў другой палове года плануецца пачаць навучанне студэнтаў яшчэ на 3 замежных мовах.
“У рамках рэалізацыі ініцыятывы “Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя” спатрэбіцца вялікая колькасць спецыялістаў, якія валодаюць замежнымі мовамі. Аднак іх колькасць пакуль недастатковая”, — лічыць рэктар.
Пэн Лун заявіў, што распрацаваны ўніверсітэтам план павелічэння колькасці замежных моў атрымаў падтрымку Міністэрства адукацыі і Дзяржаўнага камітэта па кіраванні фондам для навучэнцаў за мяжой.
Пекінскі ўніверсітэт замежных моў мае намер прадоўжыць дапамогу азіяцкім краінам у падрыхтоўцы спецыялістаў, пры гэтым замежным студэнтам будуць выдавацца стыпендыі. Адначасова будзе ўзмоцнена работа па перакладзе шэдэўраў замежнай літаратуры на кітайскую мову, паведамляе “Сіньхуа”.