Кітай: доля працаўладкаваных выпускнікоў вядучых УВА Кітая перавысіла 90 працэнтаў

- 13:11Паралелі

З агульнай колькасці выпускнікоў, якія закончылі ў 2014 годзе вядучыя ўстановы вышэйшай адукацыі Кітая (75 УВА, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі КНР), на сёння працаўладкаваліся звыш 90%. Пра гэта сведчаць даныя, прадстаўленыя УВА, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа.

Найбольш запатрабаванымі сталі выпускнікі Кітайскага медыцынскага ўніверсітэта, 99,6% учарашніх студэнтаў якога ўжо знайшлі працу. А замыкае спіс Ланьчжоўскі ўніверсітэт з доляй працаўладкаваных выпускнікоў 88,6%. Астатнія 73 УВА паведамілі аб занятасці больш за 90% выпускнікоў.
Працадаўцы па-ранейшаму аддаюць перавагу спецыялістам, падрыхтаваным у прэстыжных УВА краіны. Так, на працу ўжо ўладкаваліся 97,9% выпускнікоў Універсітэта Цынхуа, 97% выпускнікоў Універсітэта Фудань і 96% выпускнікоў Пекінскага ўніверсітэта.