Кітай: Huawei прадставіла перадавыя тэхналагічныя навацыі

- 11:56Паралелі

Кітайская кампанія Huawei прадставіў звыш­хуткі кластар для навучання штучнага інтэ­лекту (ШІ) Atlas 900 на штогадовай канферэнцыі HuaweiConnect, якая прайшла 18 верасня ў Шанхаі.

На канферэнцыі намеснік старшыні праўлення кампаніі Ху Хоўкунь паведаміў, што Atlas 900 — гэта самы хуткі ў свеце кластар для навучання ШІ, які аб’ядноўвае магутнасці тысячы працэсараў Ascend і можа апрацаваць мадэлі за лічаныя секунды — значна хутчэй, чым раней, калі на падобную работу патрабавалася некалькі месяцаў.

Новы кластар прайшоў спецыялізаваны тэст вызначэння прадукцыйнасці ШІ ResNet-50 за 59,8 секунды — прыкладна на 10 секунд хутчэй, чым папярэдні сусветны рэкорд, заявіў Ху Хоўкунь.

З такой магутнай вылічальнай прадукцыйнасцю Atlas 900 адкрывае магчымасці для навуковых даследаванняў і камерцыйных інавацый у розных сферах — ад астраноміі да нафтавай разведкі, паведаміў ён.

Паводле яго слоў, кампанія Huawei таксама размясціла Atlas 900 на сваім воблачным сэрвісе, каб зрабіць яго больш даступным для сваіх кліентаў.

Нагадаем, што ў верасні кампанія Huawei таксама правяла ў Мюнхене прэс-канферэнцыю, на якой прадставіла флагман 2019 года — Mate 30 Series, першы ў свеце 5G-смартфон другога пакалення.