Кітай: Кітай плануе стаць краінай музеяў вышэйшага ўзроўню да 2035 года

- 12:11Паралелі

Кітай аб’яднае намаганні для садзейнічання якаснаму развіццю музеяў з мэтай ператварэння ў краіну музеяў вышэйшага ўзроўню да 2035 года, паведамляе агенцтва “Сінь хуа”.

Па плане, падрыхтаваным дзевяццю дэпартаментамі, уключаючы Нацыянальнае ўпраўленне культурнай спадчыны КНР, Кітай плануе мадэрнізаваць 10—15 музеяў да ўзроўню сусветнага класа з кітайскімі асаблівасцямі.

У якасці аднаго з прыярытэтаў распрацоўшчыкі праграмы таксама адзначаюць імкненне спрыяць росту сярэдніх і малых музеяў і ўмацаванню іх інавацыйнага механізма. Кітай будзе ўсяляк пашыраць музейныя калекцыі і заахвочваць грамадскасць ахвяраваць прадметы калекцыяніравання.

Да канца 2020 года ў Кітаі налічвалася 5788 афіцыйна зарэгістраваных музеяў, з якіх 1224 — музеі дзяржаўнага ўзроўню.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.