Китай: краіна мае намер ажыццявіць прарыў у сферы 5G

Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР апублікавала план развіцця “5G + прамысловы інтэрнэт”, які прадугледжвае да 2022 года ажыццявіць ключавыя прарывы ў сферы тэхналогій 5G для задавальнення спецыфічных патрэб прамысловага інтэрнэту.

Згодна з планам, да 2022 года ў Кітаі будзе створана пяць платформ прамысловых грамадскіх паслуг і сфарміравана не менш за дваццаць тыпавых сцэнарыяў прамысловага прымянення, каб стымуляваць інтэграцыю 5G і прамысловага інтэрнэту, садзейн­ічаць мадэрнізацыі сектара апрацоўчай прамысловасці.

Прамысловы інтэрнэт і тэхналогіі 5G — два важныя рухаючыя фактары лічбавізацыі эканомікі і грамадства. Інтэграванае развіццё 5G і прамысловага інтэрнэту не толькі паскорыць мадэрнізацыю апрацоўчага сектара, але і шырэй адкрые рынак для тэхналогій 5G.