Кітай: краіна ў лідарах па развіцці інтэрнэту

Кітай займае першае месца ў свеце па выкарыстанні інтэрнэту і другое — па інавацыйным патэнцыяле і галіновым развіцці. Такія даныя прыводзяцца ў дакладзе аб сусветным развіцці інтэрнэту-2019, агучаным на 6-й Сусветнай канферэнцыі па пытаннях інтэрнэту, якая прайшла ў пасёлку Учжэнь (Усходні Кітай).

У 2018 годзе аб’ём лічбавай эканомікі Кітая ўзрос да 31,3 трлн юаняў (каля 4,4 трлн долараў ЗША), што складае 34,8% ад ВУП краіны. Электронная камерцыя ў Кітаі таксама дэманструе хуткае развіццё. У 2018 годзе аб’ём здзелак у сферы электроннай камерцыі склаў 31,6 трлн юаняў пры павелічэнні на 8,5% у параўнанні з паказчыкам папярэдняга года, а даходы ад паслуг у галіне электроннай камерцыі дасягнулі 3,5 трлн юаняў з гадавым прыростам на 20,3%.

Па стане на канец чэрвеня гэтага года ў Кітаі налічвалася 854 млн карыстальнікаў інтэрнэту, пры гэтым узровень даступнасці сусветнай павуціны ў краіне дасягнуў 61,2%, як паведамляе інфармацыйнае агенцт­ва “Сіньхуа”.