Кітай: краіна ўпершыню трапіла ў 20 самых інавацыйных эканомік свету

- 14:54Паралелі

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці і Карнэльскі ўніверсітэт ЗША апублікавалі даклад “Глабальны інавацыйны індэкс 2018 года”. Кітай упершыню ўвайшоў у першую дваццатку самых інавацыйных эканомік свету, заняўшы 17 месца.

Згодна з дакладам, у параўнанні з 2017 годам Кітай падняўся на пяць пазіцый (з 22 месца) і захоўвае тэндэнцыю ўстойлівага росту. Швейцарыя, Нідэрланды і Швецыя працягваюць займаць першыя тры радкі, Вялікабрытанія зацвердзілася на чацвёртым месцы, а ЗША з чацвёртай пазіцыі апусціліся на шостую.

Што тычыцца інвестыцый і вытворчасці ў галіне ключавых інавацый, хоць ЗША па-ранейшаму займаюць першае месца, па колькасці навуковых работнікаў, патэнтаў і навукова-тэхнічных выданняў яны размясціліся на другой пазіцыі пасля Кітая.

У дакладзе таксама ацэньваюцца здольнасці эканомік ператвараць адукацыйныя інвестыцыі і выдаткі на даследаванні і распрацоўкі ў высакаякасныя інавацыйныя вынікі. Швейцарыя, Люксембург і Кітай займаюць першыя тры радкі.

У абноўленым спісе найлепшых навукова-тэхнічных кластараў раён Токіа-Іакагама ў Японіі і раён Шэньчжэнь-Ганконг у Кітаі ўзначалілі спіс, размясціўшыся на першым і другім месцах адпаведна. У ЗША больш за ўсё інавацыйных раёнаў, усяго іх налічваецца 26.