Кітай: лідарства па колькасці студэнтаў, якія вучацца за мяжой

- 15:37Паралелі

Кітай лідзіруе ў свеце па колькасці маладых людзей, адпраўленых за мяжу на вучобу, і адначасова з’яўляецца самай важнай краінай Азіі, якая прыцягвае замежных студэнтаў. Пра гэта стала вядома карэспандэнту інфармагенцтва Сіньхуа на Усекітайскай нарадзе па пытаннях навучання за мяжой, якая прайшла з 12 па 13 снежня ў Пекіне.

Па статыстыцы, з 1978 да канца 2013 года ўсяго звыш 3 млн кітайцаў вучаліся за мяжой. У 2013 годзе 350 тысяч кітайскіх студэнтаў пасля заканчэння вучобы вярнуліся на радзіму. У той жа час сёння 360 тысяч замежнікаў вучацца ў розных навучальных установах Кітая.
У 2013/2014 навучальным годзе кітайскія студэнты вучыліся больш чым у 100 краінах свету, а ВНУ Кітая прынялі студэнтаў з больш чым 200 краін і рэгіёнаў.
На сённяшні дзень Кітай падпісаў пагадненні аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і вучоных ступенях з 41 краінай і рэгіёнам свету.