Кітай: новыя тэхналогіі на службе чалавецтва

- 12:27Сацыяльны ракурс

Міжнародная кансалтынгавая кампанія McKinsey лічыць, што да 2025 года рэвалюцыйныя тэхналогіі змогуць штогод ствараць прыбытак у памеры 14—33 трлн долараў ЗША. McKinsey, RAND і іншыя аналітычныя цэнтры мяркуюць, што тэхналогіі ў такіх галінах, як штучны інтэлект, інтэрнэт рэчаў, воблачныя вылічэнні, касмічныя даследаванні, віртуальная рэальнасць, дакладная медыцына, даследаванні мозгу, перадавыя матэрыялы і новыя крыніцы энергіі, зробяць прарыў, які выведзе чалавецтва на прынцыпова новы ўзровень развіцця.

Кітай удзяляе вялікую ўвагу развіццю прарыўных тэхналогій. У 2016 годзе яны былі ўключаны ў Нацыянальную стратэгію інавацыйнага развіцця і План навукова-тэхнічных інавацый 13-й пяцігодкі.

“Вылучэнне гэтай канцэпцыі зараз вельмі своечасовае”, — заявіў Чжан Фучунь, эксперт Акадэміі навук Кітая. Паводле слоў спецыяліста, скарачаецца разрыў паміж Кітаем і развітымі краінамі ў галіне навукі і тэхнікі, і Кітай ужо не даганяе, а ідзе з імі ў адным шэрагу. Аднак каб выйсці ў лідары, КНР спатрэбяцца новыя адкрыцці, таму, натуральна, неабходна надаваць належнае значэнне прарыўным тэхналогіям.

Згодна з вынікамі апытання, праведзенага кампаніяй KPMG сярод больш чым 800 сусветных лідараў у галіне навукі і тэхнікі, 26% апытаных ускладаюць надзеі ў дасягненні тэхналагічнага прарыву ў першую чаргу на ЗША. Кітай атрымаў падтрымку 25% апытаных.

Што будзе садзейнічаць развіццю тэхналогій? Эксперты лічаць, што спачатку трэба перагледзець ацэначную сістэму ў галіне навукі і тэхнікі і паставіцца з цярпеннем, разуменнем і падтрымкай да прарыўных ідэй. Член Кітайскай акадэміі інжынерных навук У Хэцюань, у прыватнасці, адзначыў неабходнасць пагадзіцца з паражэннем і ісці далей. “Ключавым з’яўляецца фарміраванне інавацыйнага мыслення, а для гэтага неабходна асяроддзе, талерантнае да паражэння. У адваротным выпадку, калі ўсе будуць дзейнічаць у строга вызначаным кірунку, не з’явіцца неабходнай для прарыву рухаючай сілы”, — сказаў ён.