Кітай: парог студэнцкіх крэдытаў павышаны на 4000 юаняў

- 13:20Паралелі

Кітай павысіў парог дзяржаўнага крэдыту для студэнтаў на 4000 юаняў (каля $620), паведаміла Міністэрства фінансаў КНР, перадае агенцтва “Сіньхуа”.

Студэнты старшых курсаў могуць займаць да 12 000 юаняў штогод у дзяржаўных крэдытах, у той час як аспіранты — да 16 000 юаняў штогод, паведаміў памочнік міністра фінансаў КНР Оу Вэньхань падчас прэс-брыфінгу. Папярэднія ліміты складалі 8000 юаняў і 12 000 юаняў адпаведна.

У выніку апошняй карэкціроўкі студэнты змогуць выкарыстоўваць крэдыты для пакрыцця сваіх выдаткаў на пражыванне пас­ля аплаты навучання і платы за інтэрнат, сказаў чыноўнік.

Запушчаная ў 1999 годзе праграма студэнцкіх крэдытаў накіравана на тое, каб дапамагчы студэнтам, якія знаходзяцца ў неспрыяльным фінансавым становішчы, рэалізаваць свае акадэмічныя амбіцыі, што з’яўляецца часткай намаганняў Кітая па блакіраванні перадачы беднасці паміж пакаленнямі і павышэнні справядлівасці ў адукацыі, сказаў чыноўнік.

Студэнтам не трэба вяртаць доўг у гады вучобы, урад пакрывае працэнты, атрыманыя ў гэты перыяд. Максімальны тэрмін крэдыту складае 22 гады. На сённяшні дзень гэтая схема дазволіла выдаць крэдыты на суму звыш 300 млрд юаняў і прынесла карысць больш чым 15 млн студэнтаў па ўсёй краіне, паведаміў памочнік міністра фінансаў.

У апошні раз Кітай павышаў ліміт дзяржаўных крэдытаў для студэнтаў у 2014 го­дзе. Новыя меры ўступілі ў сілу з восеньскага семестра 2021 года. Акрамя крэдытаў, пакет фінансавай дапамогі Кітая для студэнтаў складаецца са стыпендый, субсідый, грантаў, бясплатных праграм навучання на працоўным месцы.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.