Кітай: Пекін увёў у эксплуатацыю 26 тысяч базавых станцый 5G

На сённяшні дзень у Пекіне было ўведзена ў эксплуатацыю 26 тысяч базавых станцый 5G, а колькасць карыстальнікаў сетак пятага пакалення дасягнула 800 тысяч. Пра гэта паведаміла Пекінскае ўпраўленне сувязі.

Летась улады сталіцы пачалі шэраг мер для падтрымкі будаўніцтва інфраструктуры сетак 5G.

Згодна з дакладам, складзеным Акадэміяй інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Кітая (CAICT), за перыяд з 2020 па 2025 год камерцыялізацыя 5G у Кітаі, як чакаецца, дазволіць згенерыраваць валавы прадукт у памеры 10,6 трлн юаняў (прыкладна 1,5 трлн долараў ЗША), а ўскос­ны — у памеры 24,8 трлн юаняў.

“Трэба будзе цалкам усвядоміць важнасць і актуальнасць паскоранага развіцця 5G з прычыны складанай сітуацыі ў барацьбе з эпідэміяй і ў сацыяльна-эканамічным развіцці”, — заявіў намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі КНР Чэнь Чжаасюн.