Кітай: сектар вялікіх даных будзе і далей хутка пашырацца

- 12:23Паралелі

Сектар вялікіх даных (СВД) Кітая будзе падтрымліваць хуткі рост у 2019 годзе, гаворыцца ў новым дакладзе аналітычнага цэнтра CCID.

Згодна з дакладам пра перспектывы галіны, аб’ём вытворчасці асноўных індустрый сектара ў гэтым годзе, як чакаецца, перавысіць 720 млрд юаняў (каля 106,3 млрд долараў), а тэмпы прыросту будуць захоўвацца на ўзроўні 25—30%. Гэта будзе спрыяць трансфармацыі і мадэрнізацыі рэгіянальнай эканамічнай структуры.

Услед за рэгіёнамі Усходняга Кітая, дзе СВД бурна развіваецца, лідарамі сектара на паўднёвым захадзе краіны стануць правінцыі Сычуань і Гуйчжоу, а таксама горад -цэнтральнага падпарадкавання Чунцын, адзначаецца ў дакуменце.

Па словах навуковага супрацоўніка Кітайскай акадэміі інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Вэй Кая, у рамках развіцця лічбавай эканомікі Кітай паскарае інтэграцыю вялікіх даных і рэальнай эканомікі.

Для максімальнага выкарыстання вялікіх даных дзяржава павінна прыкласці намаганні да стварэння ўніверсальных платформ вялікіх даных і эфектыўных механізмаў кіравання імі, дадаў ён.

Сектар вялікіх даных Кітая ставіць мэту павялічыць свае штогадовыя продажы да 1 трлн юаняў у 2020 годзе (у 2015 годзе было 280 млрд юаняў), адзначаецца ў плане, апублікаваным Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР у 2017 годзе.