Кітай: трэці саміт “Лічбавы Кітай” завяршыўся ў Фучжоу

Трэці саміт “Лічбавы Кітай”, які, як паведамлялася раней, праходзіў у горадзе Фучжоу на Паўднёвым Усходзе краіны, завяршыў сваю работу.

Падчас форуму жыхарам і гасцям правінцыі Фуцзянь былі прадэманстраваны многія апошнія дасягненні лічбавай трансфармацыі эканомікі КНР. Мерапрыемства стала паспяховым і з камерцыйнага пункту погляду: падчас саміту было заключана 426 кантрактаў у сферы лічбавай эканомікі на агульную суму 331,6 млрд юаняў (каля 49,5 млрд долараў ЗША).

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.