Кітай: у краіне пачнуць будаўніцтва платформы адкрытых зыходных кодаў для штучнага інтэлекту

Апошнім часам штучны інтэлект з’яўляецца адным з ключавых паняццяў у развіцці кітайскай навукі і тэхнікі. 10 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў рамках першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання міністр навукі і тэхналогій КНР Вань Ган адзначыў, што ў краіне плануецца паскорыць прымяненне інавацыйных вынікаў штучнага інтэлекту і спрыяць пераходу на штучны інтэлект у кожным аспекце развіцця вытворчых галін і грамадскага жыцця.

Вань Ган падкрэсліў, што для пранікнення штучнага інтэлекту ў кожную сферу жыцця неабходна авалодаць яго ключавымі тэхналогіямі, праводзіць базавыя даследаванні, пашыраць выкарыстанне ў грамадстве, а таксама спры яць таму, каб кожны чалавек, кіраўнік, уладальнік кампаніі змаглі атрымаць да яго доступ.

“Перш за ўсё мы заняліся будаўніцтвам платформы адкрытых зыходных кодаў у галіне штучнага інтэлекту. Напрыклад, кампанія Baidu займаецца тэхналогіямі аўтапілатавання, кампанія Alibaba распрацоўвае разумную транспартную сістэму гарадоў, кампанія Tencent працуе над счытваннем медыцынскіх карт і апрацоўкай медыцынскіх відэаданых, а кампанія Iflytek займаецца распазнаваннем маўлення. Акрамя таго, тэхналогія распазнавання асоб ужо выкарыстоўваецца ў хуткасных цягніках, на вакзалах і ў аэрапортах”, — дадаў міністр. Паводле яго слоў, патрабуецца адкрыты код, каб была магчымасць з максімальнай эфектыўнасцю прымяняць гэтую тэхналогію ў эканоміцы і грамадстве.

Вань Ган падкрэсліў, што штучны інтэлект мае значэнне не толькі для навукова-тэхнічнага прагрэсу, але і для развіцця грамадства, таму неабходна ўзмацніць вывучэнне палітыкі і правіл, каб адказаць на выклікі, звязаныя з укараненнем штучнага інтэлекту ў грамадскіх маральных прынцыпах, структуры занятасці насельніцтва, прыватнага жыцця, дзяржаўнай бяспекі.

У ліпені 2017 года Дзяржсавет КНР выпусціў “Планаванне развіцця штучнага інтэлекту новага пакалення”. У гэтым плане былі вылучаны паскарэнне канвергенцыі тэхналогій штучнага інтэлекту з эканомікай і грамадствам у якасці асноўнай лініі, вяршэнства навуковай галіны, сістэмнасць структуры, вядучае становішча гэтых тэхналогій на рынку, базавы прынцып адкрыцця кодаў, паведамляе Жэньмін жыбаа-анлайн.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *