Кітай: у Паднябеснай ствараюць высокадакладныя інфрачырвоныя тэрмометры для вымярэння тэмпературы цела

Кітайскія даследчыкі хутка распрацуюць чып, які дазволіць да 0,1 градуса Цэльсія знізіць хібнасць вымярэнняў інфрачырвоных тэрмометраў.

Інфрачырвоны датчык тэмпературы МЭС (мікраэлектрамеханічныя сістэмы) — ключавы кампанент бескантактавых прыбораў, якія вымяраюць тэмпературу цела, у тым ліку вушных і лобных тэрмометраў, якія шырока прымяняюцца ў супрацьэпідэмічнай барацьбе. Пра гэта піша што­дзённая газета “Навука і тэхніка”.

Распрацоўшчыкам новага чыпа выступіў НДІ пры карпарацыі Norinco Group. Падчас выпрабаванняў навінка прадэманстравала выдатную перашкодаў­стойлівасць, што дазволіць знізіць дапушчальную хібнасць градуснікаў да 0,1 градуса. У большасці аналагаў на рынку гэты паказчык складае 0,3 градуса.

НДІ плануе павялічыць аб’ём вытворчасці названага чыпа з 20 тысяч да 1 мільёна адзінак у месяц. Выхад новай медыцынскай прылады на рынак у вялікай колькасці чакаецца ўжо ў пачатку наступнага месяца.