Кітай: у Пекіне стартавала агульнанацыянальная кампанія па прапагандзе чытання сярод дзяцей і падлеткаў

- 11:57Паралелі

У нядзелю, 21 ліпеня, у Пекіне стартавала штогадовая агульнанацыянальная кампанія па прапагандзе чытання сярод дзяцей і падлеткаў.

Кампанія, пачатая Усекітайскай федэрацыяй жанчын, мае на мэце выхаванне патрыятычнага духу ў падрастаючага пакалення.

Па даных федэрацыі, у межах кампаній апошніх гадоў, акрамя чытання, былі ўведзены і новыя напрамкі дзейнасці, напрыклад, такія як лекцыі, візіты, прэзентацыі і збор эсэ на пэўныя тэмы.

У папярэдніх 26 кампаніях прынялі ўдзел больш за 800 мільёнаў юных чытачоў.