Кітай: у Пекінскім універсітэце пачнуць падрыхтоўку спецыялістаў па робататэхніцы, ва Універсітэце Цынхуа — у галіне штучнага інтэлекту

Пекінскі ўніверсітэт абвясціў аб адкрыцці ў 2019 годзе вучэбнай групы па спецыяльнасці “Робататэхніка”. Студэнтам, якія засвояць гэтую адукацыйную праграму, бу­дзе прысуджана ступень бакалаўра.

У суботу Пекінскі ўніверсітэт правёў прэзентацыю па прыёме абітурыентаў 2019 года. На мерапрыемствах дня адкрытых дзвярэй стала вядома, што новая вучэбная група будзе створана пры Політэхнічным інстытуце ВНУ на аснове Цэнтра па даследаванні робататэхнікі Пекінскага ўніверсітэта. Напачатку ў вучэбную групу плануецца прыняць ад 20 да 30 абітурыентаў.

Студэнты групы будуць спецыялізавацца на вывучэнні робататэхнічнай дынамікі, распрацоўцы біянічных тэхнічных сістэм і інтэлектуальных сэнсараў, засваенні чалавека-машынных інтэрактыўных тэхналогій, а таксама робататэхнікі на нана- і мікраўзроўні.

Адначасова Універсітэт Цынхуа заснаваў групу ў галіне штучнага інтэлекту. Набор складзе 30 чалавек, навучанне будзе ажыццяўляцца таксама па праграме бакалаўрыята.