Пра гэта сведчаць даныя Дзяржаўнага ўпраўлення па справах інтэлектуальнай уласнасці КНР.
Па выніках першых чатырох месяцаў года ў мацерыковай частцы Кітая колькасць патэнтных заявак вырасла на 5,7%.
З-за эпідэміі колькасць патэнтных заявак у лютым упала на 33,2% у гадавым вылічэнні, але ў сакавіку яна хутка аднавілася і павялічылася на 10,5%. У красавіку тэмпы росту зноў паскорыліся — да 15,7%.
Рэзкі паварот паказвае, што рыначныя суб’екты заахвочваюць інавацыі для ўзмацнення сваёй здольнасці рэагавання на эпідэмію, гаворыцца ў заяве ведамства.
Асноўным драйверам росту сталі высокатэхналагічныя прадпрыемствы.
У перыяд са студзеня па красавік 65 тысяч прадпрыемстваў у мацерыковай частцы Кітая падалі заяўкі на патэнты на вынаходствы. Каля 29 тысяч з іх адносяцца да ліку высокатэхналагічных, і іх доля дасягнула 44,6%. Кожнае высокатэхналагічнае прадпрыемства падало заяўкі на атрыманне ў сярэднім 5 патэнтаў.
Больш хутка павялічвалася колькасць патэнтавых заявак, пададзеных кітайскімі фармацэўтычнымі і медыцынскімі прадпрыемствамі. За гэты адрэзак часу ім было выдадзена 9 тысяч патэнтаў на вынаходствы, што на 8,4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.